wd wp Пошук:

Зізі Жанмер

Зізі Жанмер (фр. Zizi Jeanmaire), сапраўднае імя — Рэнэ Марсель Жанмер (фр. Renée Marcelle Jeanmaire; 29 красавіка 1924, Парыж — 17 ліпеня 2020, Талашна, Швейцарыя) — французская балерына, этуаль.

Біяграфія

Вучылася ў балетнай школе тэатра Гранд-Опера. У 1939 годзе дэбютавала ў кардэбалеце гэтага тэатра. Сярод найбольш яркіх балетных работ — Кармэн у лонданскай пастаноўцы Ралана Пеці (1949).

Пасля 1954 года выступала таксама як спявачка мюзік-хола, драматычная актрыса, актрыса кіно. Здымалася ў Чарльза Відара, Жана Дэлануа і Тэрэнса Янга, грала на Брадвеі.

У 1954 годзе выйшла замуж за Ралана Пеці. Іх шлюб працягнуўся да смерці Пеці ў 2011 годзе. Іх дачка, Валянціна Пеці, таксама стала актрысай і танцоркай.

Зноскі

  1. 1 2 Archives de Paris
  2. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 16 кастрычніка 2015.
  3. Zizi Jeanmaire // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Mort de Zizi Jeanmaire, la reine du music-hallPurepeople. Праверана 17 ліпеня 2020.
  5. Zizi Jeanmaire, inoubliable interprète de « Mon truc en plumes », est morteLe Monde. Праверана 17 ліпеня 2020.
  6. Innocenti M. Mort de Zizi Jeanmaire, la chanteuse de “Mon truc en plumes” — 2020.
  7. Valais L. Mort de Zizi Jeanmaire : chanteuse, danseuse, muse… Retour sur sa vie — 2020.
  8. La ballerine et chanteuse Zizi Jeanmaire est morteLVMH, 2020. — 530000 экз. — ISSN 1161-5435
Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пахаваныя на могілках Манпарнас
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Парыжы
Катэгорыя·Памерлі ў 2020 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Швейцарыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1924 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 29 красавіка
Катэгорыя·Памерлі 17 ліпеня
Катэгорыя·Камандоры французскага Ордэна мастацтваў і літаратуры