wd wp Пошук:

Зямельны кадастр

Кадастравая карта

Зямельны кадастр — сістэматызаваны збор дакументаваных звестак аб прыродным, гаспадарчым і прававым становішчы зямель. Парадак вядзення Зямельнага кадастру ўстанаўліваецца ўрадам. У Рэспубліцы Беларусь Зямельны кадастр вядзецца за кошт сродкаў бюджэту з мэтай забеспячэння дзяржаўных органаў, устаноў і іншых суб’ектаў гаспадарання дакладнымі звесткамі пра канкрэтны зямельны ўчастак, для яго рацыянальнага выкарыстання і аховы. абгрунтавання памераў платы за зямлю. У зямельным праве вызначаны крыніцы інфармацыі, што ўключаюцца ў кадастр, формы кадастравай дакументацыі, перыядычнасць абнаўлення кадастравых звыестак і іншае. Службовыя асобы нясуць юрыдычную адказнасць за дакладнасць звестак, якія знаходзяцца ў кадастравай кнізе раёна (горада).

Гл. таксама

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Землеўпарадкаванне