Зоя Андрэеўна Азёрная (1 мая 1920, с. Барадуліха, Сяміпалацінская вобласць, Казахстан — 1988) — урач-акушэр-гінеколаг. Доктар медыцынскіх навук (1973), прафесар (1977).
Скончыла Казахскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1949).
Працавала ў радзільным доме № 1 г. Сяміпалацінска (1949—1952), гарадской бальніцы № 1 г. Сяміпалацінска (1952—1961), Акцюбінскім медыцынскім інстытуце (1961—1968), Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце (1969—1974, кафедра акушэрства і гінекалогіі, дацэнт), Саранскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце (з 1974, кафедра акушэрства і гінекалогіі, у 1974—1982 гадах — загадчык кафедры).
Навуковыя інтарэсы: даследаванне ўплыву хрому, нікелю і марганцу на здароўе жанчын, якія працуюць на прамысловых прадпрыемствах Казахстана; гінекалагічная хірургія; фізіялогія і паталогія лактацыі; прадтаксікозныя станы; палавое выхаванне.