wd wp Пошук:

Зольтан Фабры

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Фабры.

Зо́льтан Фа́бры (венг.: Zoltán Fábri; 15 кастрычніка 1917, Будапешт — 23 жніўня 1994, Будапешт) — венгерскі кінарэжысёр, сцэнарыст. Народны артыст Венгрыі (1965). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Венгрыі 1953, 1955, 1970.

Біяграфія

Магіла Зольтана Фабры на могілкі Фаркашрэці ў Будапешце.

Рыхтаваўся стаць мастаком, вучыўся ў Інстытуце выяўленчых мастацтваў, затым у Будапешцкай тэатральнай акадэміі, якую скончыў у 1941 годзе. У 19411944 гадах акцёр і рэжысёр Нацыянальнага тэатра, у 1949 кіраўнік тэатра юнага гледача ў Будапешце. У 1952 годзе дэбютаваў як кінарэжысёр (фільм «Бура»).

Творчасць

Ствараў разнастайныя па жанрах і стылях фільмы, у якіх разглядаў асобу ў сувязі з гістарычным і сацыяльным асяродкам: «Карусель» (1956), «Спадар настаўнік Ганібал» (1956, прыз Міжнароднага кінафестывалю ў Карлавых Варах), «Ганна Эйдэш» (1958), «Два таймы ў пекле» (1961), «Дваццаць гадзін» (1965, прызы міжнародных кінафестываляў у Маскве, Венецыі), «Пасля сезона» (1966, прыз Міжнароднага кінафестывалю ў Венецыі), «Пятая пячатка» (1976, галоўны прыз Міжнароднага кінафестывалю ў Маскве), «Венгры» (1978), «Рэквіем» (1982), «Прыходзьце на мае імяніны» (1984) і інш. Выступаў як сааўтар сцэнарыяў і мастак сваце фільмаў, тэатральны сцэнограф, кніжны графік. Яго творчасці прысвечаны фільм «Зольтан Фабры» (1980).

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (27):
Катэгорыя·Памерлі ў 1994 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Будапешцкай акадэміі тэатра і кіно
Катэгорыя·Постаці Нацыянальнага тэатра (Будапешт)
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 кастрычніка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Сцэнарысты паводле алфавіта
Катэгорыя·Акцёры XX стагоддзя
Катэгорыя·Сцэнарысты XX стагоддзя
Катэгорыя·Кінарэжысёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Кінарэжысёры XX стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Сярэбраны мядзведзь»
Катэгорыя·Выпускнікі Венгерскага ўніверсітэта выяўленчых мастацтваў
Катэгорыя·Народныя артысты Венгрыі
Катэгорыя·Акцёры Венгрыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Памерлі ў Будапешце
Катэгорыя·Акцёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Кінарэжысёры Венгрыі
Катэгорыя·Сцэнарысты Венгрыі
Катэгорыя·Памерлі 23 жніўня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Будапешце
Катэгорыя·Пахаваныя на могілках Фаркашрэці
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1917 годзе
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Кошута