wd wp Пошук:

Золатаздабыўная шахта ў Злоты Сток

Золатаздабыўная шахта ў Злоты Сток — музейная ўстанова ў гарадку Злоты Сток, які расказвае пра гісторыю золатаздабычы. Гэта найстарэйшы цэнтар горназдабыўной і мэталюргічнай прамысловасці ў Польшчы. Апошняя мясцовая шахта была зачыненая ў 1960-х гадах мінулага стагодзьдзя.

Гісторыя

Сярэднявечнае паселішча на месцы, дзе цяпер размяшчаецца Залаты Сток, было створанае ў сувязі са здабычай золата ў гэтым рэгіёне. Аднак найстарэйшыя горныя работы праводзіліся тут ужо 2000 гадоў да н.э. З гэтага часу па сённяшні дзень удалося выкапаць больш за 300 км тунэляў, калідораў, штольняў і горных ствалоў, якія размяшчаюцца на дваццаць адным паверсе.

Першы запіс аб горных работах, якія тут праводзіліся, датуецца 1273 годам. Цягам часу мясцовыя шахты сталі лічыцца найбольш эфэктыўнымі ў Сілезіі.

Найбольшы росквіт здабычы золата ў Залатым Стоку адбыўся на пачатку XVI стагоддзя.

У 1507 годзе ў Залатым Стоку была адкрытая прадпрыемства па вырабу манет. Гэта прывяло да павелічэньня рангу гораду і канкрэтнай фінансавай карысці. У гарадку пачалі інвэставаць эўрапейскія горна-металургічныя кампаніі. У той час на амаль 200 мясцовых шахтах дабывалі каля 8 % ад агульнай дабычы золата ў Еўропе.

У 1612 годзе гэта ў залатастоцкіх шахтах упершыню ў свеце для разбіваньня горных пародаў быў выкарыстаны чорны порах.

Ня менш пераломным для гарадка і яго гісторыі аказалася пасяленне аптэкара і алхіміка Ганса Шафэнбэрга, які распрацаваў спосаб атрыманьня мыш’яку з руды. Залаты Сток на больш за 100 гадоў стаў галоўным сусветным пастаўшчыком мыш’яку.

Аднак недальнабачная палітыка здабычы прывяла да ліквідацыі запасаў руды і банкруцтва шахтаў. Шахты пачалі нанава працаваць толькі пасля адкрыцця больш таннага мэтаду атрыманьня чыстага золата. Гэты мэтад у Залатым Стоку выкарыстаў Вільгельм Гутлер, які ў 1883 годзе выкупіў усе мясцовыя шахты. Ягоныя спадкаемцы былі іх уласнікамі ажно да 1945 году. Тады польскія ўлады перасялілі сюды на працу гарнякоў з Горнай Сілезіі.

У 1948 годзе былі распачатыя новыя пашукова-дабыўчыя працы. У 1962 годзе па нявысветленых прычынах, горназдабыўная і мэталургічная дзейнасць у Залатым Стоку была спыненая рашэннем цэнтральных уладаў Польшчы. На працягу 700 гадоў эксплёатацыі мясцовых радовішчаў былі здабытыя 10-16 тонаў чыстага золата.

Музей

Заняпаду шахтаў працягваўся 35 гадоў. У канцы канцоў мясцовыя ўлады вырашылі рэстаўраваць некаторыя тунэлі і адкрыць іх для турыстаў. Пасьля 5 гадоў працы ў 1996 годзе была адкрытая Падземная Турыстычная Траса «Шахта Золата».

Удалося рэстаўраваць некалькі ствалоў, у тым ліку «Ствол Гертруда», «Ствол Чорны Дольны», «Ствол Ахрова» і «Ствол Чорная Гара» з адзіным у Польшчы падзямельным вадаспадам вышынёй у 8 мэтраў.

Цяпер у Залатым Стоку турыстаў чакаюць многія атракцыёны. У мясцовым музеі можна пазнаёміцца з гісторыяй здабычы золата ў Польшчы і Эўропе. Можна адправіцца на прагулку падзямельнымі тунэлямі, пазнаёміцца з мясцовымі легендамі, праплыць лодкай па залітых вадой падземных калідорах, наведаць сярэднявечнае гарняцкае паселішча, а таксама самому паспрабаваць шчасьця і пашукаць золата[1]

Зноскі

  1. Залаты Сток — месца здабычы золата ў Польшчы (ФОТА)
Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Злоты Сток
Катэгорыя·Музеі паводле алфавіта
Катэгорыя·Музеі Ніжнесілезскага ваяводства