wd wp Пошук:

Здэнек Неедлы

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Неедлы. Здэ́нек Не́едлы (чэшск.: Zdeněk Nejedlý; 10 лютага 1878, г. Літамішль, Чэхія — 9 сакавіка 1962, Прага) — чэхаславацкі гісторык культуры, грамадскі дзеяч. Член Чэшскай акадэміі навук і мастацтваў (1907). Замежны член-карэспандэнт АН СССР (1947), шэрагу іншых замежных акадэмій навук. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Чэхаславакіі 1951.

Біяграфія

Скончыў Карлаў універсітэт у Празе ў 1899 годзе, у 19091939 гг. выкладаў у ім. Ініцыятар заснавання ў 1925 годзе і старшыня «Таварыства культурнага і эканамічнага збліжэння з Новай Расіяй». Адзін з кіраўнікоў створанай у 1930 арганізацыі савецка-чэхаславацкай дружбы «Саюз сяброў СССР». Змагаўся супраць пагрозы фашызму і вайны.

У 1939 годзе эмігрыраваў у СССР. У 19391945 гг. прафесар Маскоўскага ўніверсітэта і навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі АН СССР.

З 1945 года прафесар Карлава ўніверсітэта. У 19451953 гг. на міністэрскіх пасадах, у 1953 намеснік прэм’ер-міністра, потым член урада (міністр без партфеля) Чэхаславакіі. Заснавальнік і з 1952 года прэзідэнт Чэхаславацкай АН. Старшыня Саюза чэхаславацка-савецкай дружбы, з 1945 года Славянскага камітэта Чэхаславакіі.

Навуковая дзейнасць

Аўтар манаграфій пра Б. Сметану, З. Фібіха, даследаванняў па гісторыі чэшскіх гусіцкіх песень, прац па гісторыі чэшскага і іншых славянскіх народаў, чэхаславацкай культуры, гісторыі музыкі, па эстэтыцы, выяўленчым і тэатральным мастацтве.

Дачыненні з Беларуссю

У 1920-я г. ў Празе выступаў на літаратурных вечарах, прысвечаных Я. Купалу, Я. Коласу, Ц. Гартнаму, з лекцыямі і дакладамі пра Беларусь, беларускую народную песню. У 1925 годзе сустракаўся ў Празе з Я. Купалам і М. Чаротам, у 1927 годзе прыязджаў у Мінск. З 1939 года намеснік старшыні Усеславянскага камітэта, працаваў разам з Я. Купалам, Я. Коласам, К. Крапівой, М. Лыньковым. Аўтар артыкулаў пра Беларусь, яе гісторыю і культуру: «Беларусы» (1927), «БССР» (1929), «Нашы блізкія сябры», «Прывітанне беларусам» (абодва 1944). Падпісаў «Пратэст чэхаславацкіх інтэлігентаў» (1927) супраць расправы над Беларускай сялянска-работніцкай грамадой.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (46):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1878 годзе
Катэгорыя·Літаратурныя крытыкі XX стагоддзя
Катэгорыя·Міністры Чэхаславакіі
Катэгорыя·Члены Акадэміі навук ГДР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 лютага
Катэгорыя·Памерлі ў Празе
Катэгорыя·Рэдактары часопісаў
Катэгорыя·Постаці чэхаславацкай гістарыяграфіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Літамышлі
Катэгорыя·Постаці літаратуразнаўства XX стагоддзя
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Прагі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Памерлі 9 сакавіка
Катэгорыя·Члены Камуністычнай партыі Чэхаславакіі
Катэгорыя·Постаці чэхаславацкага літаратуразнаўства
Катэгорыя·Члены Чэхаславацкай АН
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Члены РАН
Катэгорыя·Члены Саюза кампазітараў СССР
Катэгорыя·Памерлі ў 1962 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Гісторыкі Чэхіі
Катэгорыя·Члены Венгерскай акадэміі навук
Катэгорыя·Замежныя члены АН СССР
Катэгорыя·Выкладчыкі Карлавага ўніверсітэта
Катэгорыя·Постаці чэхаславацкага музыказнаўства
Катэгорыя·Выпускнікі Карлава ўніверсітэта
Катэгорыя·Пахаваныя на Вышаградскіх могілках
Катэгорыя·Музыказнаўцы Чэхіі
Катэгорыя·Літаратурныя крытыкі Чэхіі
Катэгорыя·Літаратурныя крытыкі Чэхаславакіі
Катэгорыя·Постаці музыказнаўства XX стагоддзя
Катэгорыя·Гісторыкі XX стагоддзя
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Клемента Готвальда
Катэгорыя·Рэдактары паводле алфавіта
Катэгорыя·Выкладчыкі МДУ
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Чэхаславакіі
Катэгорыя·Рэдактары Чэхаславакіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Дэпутаты Нацыянальныя сходы Чэхаславакіі
Катэгорыя·Літаратурныя крытыкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Акадэмікі Сербскай акадэміі навук і мастацтваў
Катэгорыя·Літаратуразнаўцы Чэхіі
Катэгорыя·Члены-карэспандэнты АН СССР