wd wp Пошук:

Здзітаўская абарона

Здзітаўская абарона — баі партызанскіх брыгад імя Ф. Э. Дзяржынскага, «Савецкая Беларусь» і 345-га партызанскага атрада супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў 3 — 11 красавіка 1944 года каля вёскі Здзітава Бярозаўскага раёна.

Перадумовы

Непадалёку ад вёскі Здзітава базіраваліся партызанскія фарміраванні, штаб Брэсцкага партызанскага злучэння, Брэсцкі падпольны абком КП(б)Б. У пачатку красавіка 1944 гітлераўцы сканцэнтравалі ў гэтым раёне атрады СС, 10 артылерыйскіх і мінамётных батарэй, танкі, машыны, бамбардзіроўшчыкі. Партызанскія брыгады і атрады, пад аховай якіх знаходзілася 10 000 мірных жыхароў, апынуліся ў акружэнні.

Бітва

З красавіка пачалося наступленне на пазіцыі брыгады імя Дзяржынскага і 345-га партызанскага атрада. Толькі на трэці дзень карнікам удалося ўклініцца ў абарону партызан. На дапамогу абаронцам прыйшоў атрад імя Будзённага. Страціўшы на гэтым участку 57 салдат і афіцэраў, карнікі адступілі і кінулі асноўныя сілы супраць брыгады «Савецкая Беларусь», якая займала абарону ўздоўж ракі Дарагабуж і прыкрывала асноўныя партызанскія базы. Некалькі дзён карнікі беспаспяхова атакавалі, бамбілі і абстрэльвалі з гармат партызанскія ўмацаванні. У партызан канчаліся боепрыпасы. У начы 11 красавіка паводле загаду камандавання яны перайшлі на другую лінію абароны паміж вёскамі Здзітава і Спорава. Другі ўзвод трэцяй роты атрада імя Суворава, які прыкрываў адыход, шэсць гадзін утрымліваў пераправу. Толькі на сёмы дзень карнікі увайшлі ў вёскі Здзітава і Спорава, але другую лінію абароны штурмаваць так і не адважыліся.

Памяць

На месцы баёў у вёсцы Здзітава ў 1975 годзе збудаваны мемарыяльны комплекс.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Здзітава (Бярозаўскі раён)
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·1944 год у Беларусі
Катэгорыя·Бітвы Другой сусветнай вайны з удзелам савецкіх партызан у Беларусі
Катэгорыя·Гісторыя Бярозаўскага раёна
Катэгорыя·Канфлікты 1944 года
Катэгорыя·Красавік 1944 года