wd wp Пошук:

Звартноц

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Звартноц.

Звартноц (арм.: Զվարթնոց, храм Нябесных анёлаў) — храм раннесярэднявечнай армянскай архітэктуры, размешчаны паблізу Ерэвана і Вагаршапата (Эчміядзін).

Паводле армянскага гісторыка Себеоса, храм пабудаваны пры каталікосе Нерсесе III Будаўніку (641/642-661/662 гг.), які планаваў перанесці сваю рэзідэнцыю з Дзвіна ў Вагаршапат. Нерсесу III таксама прыпісваюцца будаўніцтва ў Дзвіне і Хор-Вірапе і падобнай на Звартноц царквы ў яго роднай вёсцы Ішхане ў Тайцы. На цырымоніі асвячэння храма прысутнічаў візантыйскі імператар Канстант II, які пажадаў пабудаваць такі ж храм у Канстанцінопалі. У X ст. храм з-за слабасці вузлоў апор другога яруса абваліўся падчас землетрасення.

Уплыў Звартноц адчуваецца на помніках 2-й паловы VII ст. (храмы ў Аручы, Зараворы, Таліне, Егвардзе; царква Збаўцы і Пастуховая царква ў Ані, X-XI стст.; цэрквы ў манастырах Хцконк і Мармашэн).

У 2000 руіны храма і археалагічная тэрыторыя вакол яго ўключаны ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Сусветная спадчына ў Арменіі
Катэгорыя·Храмы Вагаршапата