wd wp Пошук:

Зборная Італіі па хакеі з шайбай

Збо́рная Іта́ліі па хаке́і — нацыянальная хакейная каманда Італіі. У рэйтынгу IIXФ за 2014 год знаходзіцца на 18 месцы[1]. Кіруючы орган — Італьянская федэрацыя лёдавых відаў спорту; галоўным трэнерам з’яўляецца амерыканскі спецыяліст Том Покел.

Гісторыя

Зборная Італіі ў 2003 годзе

Зборная стала членам Міжнароднай федэрацыі хакею ў 1924 годзе. Упершыню італьянская каманда прыняла ўдзел на хатнім чэмпіянаце Еўропы ў 1924 годзе. На турніры зборная атрымала два паражэнні, гэта значыць ад зборнай Францыі з лікам 12:0 і зборнай Бельгіі — 4:0. Наступны раз каманда з’явілася на чэмпіянаце Еўропы ў швейцарскім Давосе, дзе ўпершыню атрымала пункты, згуляўшы ўнічыю ў гульні супраць зборнай Іспаніі з лікам 2:2.

Першую перамогу італьянцы атрымалі на чарговым чэмпіянаце Еўропы 1929 года, які праходзіў у Венгрыі. Апенінская каманда здолела нанесці паражэнне гаспадарам спаборніцтва з лікам 2:1 у дадатковы час.

Першы ўдзел у чэмпіянаце свету датуецца 1930 годам, але значных поспехаў каманда не дамагалася. Больш-менш стабільныя часы прыходзіліся на 1990-я гады, калі зборная некалькі разоў фінішавала ў першай васьмёрцы. Традыцыйна ў нацыянальнай камандзе прадстаўлена шмат ігракоў з пераважна нямецкамоўнай правінцыі Трэнціна-Альта Адыджэ (Паўднёвы Ціроль), дзе папулярныя зімовыя віды спорту.

Зноскі

  1. 2014 Men’s World Ranking(англ.) . International Ice hockey Federation. Праверана 26 мая 2014.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Зборныя Італіі
Катэгорыя·Хакей у Італіі
Катэгорыя·Хакейныя зборныя