У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Махросенка. Захар Сяргеевіч Махросенка (нар. 10 кастрычніка 1991) — беларускі лёгкаатлет. Спецыялізуецца ў кіданні молата. Майстар спорту Беларусі міжнароднага класа.
На Кубку Еўропы па зімовых кіданнях 2013 года ў Кастэльён-дэ-ла-Плане заняў 5 месца (U23) з вынікам 67,63.
Чэмпіён Еўропы сярод моладзі 2013 горада ў Тамперэ з вынікам 74,63.
Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі 2016 года ў кіданні молата з вынікам 75,47 м[1].
Пераможца Рэспубліканскага турніра 2016 года ў кіданні молата з вынікам 76,10 м[1].
Падпісаў адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля здушэння народных пратэстаў у 2020 годзе[2][3].