![]() |
![]() | |
Нагрудны знак у 1995—2020 гадах (злева) і з 2020 года (справа). |
«Заслужаны пагранічнік Рэспублікі Беларусь» — ганаровае званне.
Ганаровае званне «Заслужаны пагранічнік Рэспублікі Беларусь» прысвойваецца ваенным, якія знаходзяцца на службе ў пагранічных войсках пятнаццаць і больш гадоў у каляндарным вылічэнні, за бездакорнае нясенне службы па ахове дзяржаўнай граніцы, умелую арганізацыю пагранічнай службы, высокія паказчыкі ў аператыўна-службовай, навукова-тэхнічнай дзейнасці, умацаванне пагранічнага супрацоўніцтва, за самаадданыя дзеянні, звязаныя з выкананнем службовых абавязкаў, актыўны ўдзел у падрыхтоўцы і выхаванні ваенных кадраў.