wd wp Пошук:

Заслужаны артыст Украіны

Заслужаны артыст Украіны (укр.: Заслужений артист України) — ганаровае званне Украіны, якое прысвойваецца прэзідэнтам Украіны згодна з Законам Украіны «Аб дзяржаўных узнагародах Украіны».

Па Палажэнню ад 29 чэрвеня 2001 года, гэтае званне прысвойваецца рэжысёрам, артыстам тэатраў, кіно, эстрады, цырка, прафесійных ансамбляў, харавых калектываў, дырыжорам аркестраў, кампазітарам, музыкантам, дыктарам тэлебачання і радыёвяшчання за высокае выканальніцкае майстэрства, кінафільмаў, якія сталі здабыткам айчыннай культурна-мастацкай спадчыны.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ганаровыя званні Украіны
Катэгорыя·Узнагароды паводле алфавіта