wd wp Пошук:

Зарудаўеўскі сельсавет

Заруда́ўеўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мастоўскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Зарудаўе.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Бялавіцкі сельсавет у складзе Мастоўскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Бялавічы. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года ў склад сельсавета з Воўпаўскага сельсавета Ваўкавыскага раёна перададзены вёскі вёскі Дзенькаўцы, Кульшычы, Рыбакі і Старына, сельсавет перайменаваны ў Зарудаўеўскі (Заруддзеўскі), цэнтр перанесены ў вёску Зарудаўе[1]. З 25 снежня 1962 года па 6 студзеня 1965 года ў складзе Ваўкавыскага раёна. 28 жніўня 2013 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Мастоўскага сельсавета (вёскі Дзенькаўцы, Кульшычы, Ляда, Рыбакі) і Пескаўскага сельсавета (аграгарадок Зарудаўе, вёскі Агароднікі, Бялавічы, Дамянішкі, Міжава, Старына)[2].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 1070 чалавек[3], з іх 84,9 % — беларусы, 9,5 % — палякі, 4,5 % — рускія[4].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 10 населеных пунктаў.

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гродненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Решение Гродненского областного Совета депутатов от 28 августа 2013 г. № 252 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Мостовского района Гродненской области
  3. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Ваўкавыскага раёна
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Мастоўскага раёна
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2013 годзе