wd wp Пошук:

Замэчак

Замечак, крыж у гонар тысячагоддзя прыняцця хрысціянства на Беларусі, ззаду бачны абарончы вал

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Замэчак, значэнні. Замэчак у Заслаўі — помнік археалогіі Х—ХІ стст., месца, дзе жыла Рагнеда з сынам Ізяславам.

Гісторыя

Гарадзішча было ўзведзена ў адзін прыём у Х—ХІ стст. і з’яўляецца самым старажытным помнікам Заслаўя, і месцам першага пражывання яго насельнікаў.

Менавіта, тут у свой час пасялілася Рагнеда са сваім сынам Ізяславам. Магчыма, на самім гарадзішчы знаходзіўся манастыр, дзе пражыла апошнія гады Рагнеда ў якасці манахіні. Існуе легенда, што тут яна была і пахавана, аднак археалагічныя даследванне не пацвярджаюць гэтага факту.

Археалагічныя дадзеныя паказваюць, што ў ХII ст. гарадзішча ўжо пакінулі насельнікі.

У пачатку ў цэнтры Замэчка ў 1990-х быў пабудаваны помнік «Тысячагоддзе праваслаўнай царквы на Беларусі».

Апісанне

Гарадзішча размяшчаецца на ўзгорку над абалонай ракі Чарніцы і з трох бакоў абмежавана далінаю рэчкі і дрыгвой. Пляцоўка Замэчка амаль круглая па форме з дыяметрам 70—74 метраў па перыметры абведзена валам і ровам. Вал не меў унутраных драўляных канструкцый, пры гэтым дасягае ў вышыні ад падножжа рова 6,5 метраў, на версе меў абарончую сцяну, а на схіле вала драўляны паркан у выглядзе нахіленых бярвенняў. Паводле археалагічных даследванняў выявілася, што вялікую частку жыхароў Замэчка складалі войны, што дало падставы лічыць гарадзішча збудаваннем з выразнымі мілітарнымі функцыямі[1].

Зноскі

  1. Заяц, Ю. А. Заславль Х—XVIII веков. Минск, 1987. С.38

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гарадзішчы Мінскага раёна
Катэгорыя·Гісторыка-культурныя каштоўнасці Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Гісторыка-культурны музей-запаведнік «Заслаўе»
Катэгорыя·Гісторыя Заслаўя
Катэгорыя·Славутасці Заслаўя