wd wp Пошук:

Замак у Рэшалі

Замак у Рэшалі — замак у польскім горадзе Рэшаль. У замку месціцца аддзел музея Варміі і Мазур з сядзібай у Ольштыне, а таксама гатэль і рэстаран.

Гісторыя

Першыя згадкі пра драўляную вартаўнічую вежу, пабудаваную тэўтонцамі ў лукавіне ракі Сайна, паходзяць з 1241 года. Раней у гэтым месцы існавала прускае гарадзішча. Паселішча, якое ўзнікла побач ь вартаўнічай вежай, атрымала гарадзкія правы ў 1337 годзе.

У 1350 годзе біскуп Ян І з Майсена пачаў будаўніцтва цаглянай крэпасці. Будаўнічыя работы працягваліся паўстагоддзя. Ад 1355 да 1373 гадоў рэалізацыю праекта працягваў пераемнік Яна І з Майсена — Ян ІІ Стыпроцк. У гэтым пэрыядзе замак атрымаў сваю першапачатковую форму — з аднаго крыла з жылымі памяшканнямі, з астатніх бакоў замкавы двор акружалі муры.

Другі этап прыпадае на часы біскупа Генрыка ІІІ Сарбомэма, які ў новым паўднёвым крыле замку арганізаваў жылыя памяшканні для біскупаў.

На прыканцы XIV і пачатку XV стагоддзяў каля заходняга муру і ўязной брамы былі дабудаваныя новыя часткі. Гэтую форму з невялікімі зменамі замак захаваў па сённяшні дзень. Спачатку ў замку былі яшчэ аркады, але яны былі разбураныя ў 1822 годзе.

Пазнавальнай рысай замку ў з’яўляецца вежа ў паўночна-заходнім куце комплексу. Вежа ў ніжняй частцы квадратная, у верхняй — круглая. У ходзе археалагічных работ у супрацьлеглым куце крэпасці былі выяўленыя падмуркі другой, падобнай вежы. Таксама ў ходзе археалагічных работ высветлілася, што першапачаткова замкавая брама размяшчалася ў паўднёвай сцяне крэпасці і была перанесена пасля таго, як у гэтым месцы былі пабудаваныя жылыя памяшканні.

Аб’ект страціў сваё значэнне ў другой палове XVIII стагоддзя. Дакументы з 1767 года сведчаць, што замкавы комплекс быў моцна пашкоджаны. Да 1795 года замак быў пераўтвораны ў турму.

У пачатку XIX стагоддзя замак двойчы пустошылі пажары. Пасля гэтых трагічных падзеяў ён быў перададзены лютэранскай абшчыне, якая пачала яго рамонт. У выніку гэтых работаў знешні выгляд замку быў дастаткова зменены. Паўднёвая частка замку была перабудаваная ў касцёл. Астатнія часткі замку былі прыстасаваныя для жылых мэтаў.

У міжваенным перыядзе ў замку пачаліся працу па рэканструкцыі, якія з перапынкамі працягваюцца да гэтага часу[1].

Зноскі

  1. Рэшэль — месца пакутаў апошняй ведзьмы ў Эўропе (ФОТА)
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Рэшаль
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Замкі Польшчы
Катэгорыя·Славутасці Вармінска-Мазурскага ваяводства
Катэгорыя·Замкі паводле алфавіта