wd wp Пошук:

Замак Шпільберк

Замак Шпільберк
Выгляд замка Шпільберк з умацаванняў
Замак Шпільберк

Замак Шпільберк (чэшск.: Špilberk) размешчаны ў горадзе Брно, Чэхія.

Замак Шпільберк заснаваны ў XIII стагоддзі чэшскім каралём Пржэмыслам Отакарам II як рэзідэнцыя і крэпасць для абароны каралеўскага горада Брно.

Гісторыя Шпільберка

Сярэднявечча

Першае пісьмовае згадванне пра крэпасць адносіцца да 1277 годзе. Узведзена была для абароны Маравіі з поўдня. Сваю залатую эру перажыў у часы люксембургскіх маркграфаў, якія адсюль кіравалі ўсёй Маравіяй. У 1560 годзе яго купілі мараўскія саслоўі, памятаючы значэнне Шпільберка для Маравіі, і адразу ж прадалі гораду Брно. Уласнасцю горада замак заставаўся да 1621 года, калі ў пакаранне горада за ўдзел у антыгабсбургскім паўстанні крэпасць была канфіскавана і стала зноў дзяржаўнай, гэта значыць каралеўскай, уласнасцю. Падчас гусіцкіх войнаў паказаў сябе непрыступнай крэпасцю. Зорны час Шпільберга, як ваеннага аб’екта, надышоў у канцы Трыццацігадовай вайны. У 1645 г., нягледзячы на даволі трухлявы стан, крэпасць вытрымала амаль чатырохмесячную аблогу шведскіх войскаў, якія ў шмат разоў пераўзыходзілі абаронцаў колькасцю і ўзбраеннем. Тады гэта перамога змяніла ход вайны, а Шпільберк ізноў даказаў сваю стратэгічную каштоўнасць.

Новая гісторыя

Шпільберк, казематы

У 1783 годзе імператар Іосіф II прыняў рашэнне частку шпільберкскай крэпасці ператварыць у турму для ворагаў манархіі, і стварыць там самыя цяжкія ўмовы для зняволеных. Для гэтай задачы больш за ўсё падыходзілі казематы, якія служылі да гэтага складам ваеннага матэрыялу, якія падверглі адпаведным перабудовам. З тых часоў замак Шпільберк увайшоў у гісторыю Еўропы пад назвай «Турма народаў». Пасля 1809 года, калі па загадзе імператара Напалеона былі разбураны некаторыя значныя часткі ўмацавання, Шпільберк страціў сваё ранейшае ваеннае значэнне. З 1820 года крэпасць цалкам была ператворана ў велізарную грамадзянскую турму. Турма была прызначана для самых небяспечных злачынцаў, але час ад часу тут апыналіся і людзі, якія імкнуліся заваяваць свабоду і дэмакратычныя правы для сваіх народаў і краін, якіх можна назваць палітычнымі зняволенымі. У канцы XVIII стагоддзя ў ёй утрымліваліся французскія рэвалюцыянеры і іх прыхільнікі з Венгрыі, «Венгерскія якабінцы», у 20-я і 30-я гады XIX стагоддзя — італьянскія патрыёты — карбанарыі і паслядоўнікі руху «Маладая Італія», у сярэдзіне XIX стагоддзя польскія ўдзельнікі Кракаўскага паўстання.

З 1855 года Шпільберк стаў казармай і заставаўся ёй да 1959 года. У часы Першай сусветнай вайны і нацысцкай акупацыі, аднак, Шпільберк выкарыстоўваўся як месца ўтрымання палітычных зняволеных.

Наш час

План замка

Пачынаючы з 1960 года Шпільберк пераўтвораны ў рэзідэнцыю Музея горада Брно. У 1962 годзе абвешчаны нацыянальным культурным помнікам. Падвергся значнай рэканструкцыі і ператварыўся ў выразную дамінанту горада Брно.

Экспазіцыі і выстаўкі знаёмяць наведвальнікаў з гісторыяй крэпасці і гарады і з брненскім выяўленчым мастацтвам і архітэктурай. У летнія месяцы двары крэпасці-замка ажываюць культурнымі мерапрыемствамі: тэатральнымі пастаноўкамі і канцэртамі.

Гл. таксама

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Замкі Чэхіі
Катэгорыя·Нацыянальныя культурныя помнікі ў Брно
Катэгорыя·Музеі Брно
Катэгорыя·Славутасці Брно