Заго́рскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Чачэрскага раёна Гомельскай акругі. Цэнтр — вёска Загор’е.
Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Чачэрскага раёна Гомельскай акругі БССР. 30 снежня 1927 года скасаваны, тэрыторыя ўвайшла ў склад новаўтворанага Закрынічнага сельсавета.