Забойства Аксаны Макар — злачынства, якое выклікала вялікі рэзананс, у т.л. мітынгі ва Украіне, інфармацыя аб ім была шырока прадстаўлена ў СМІ Украіны, а таксама ў Расіі[1] і краінах Захаду[2]. Гэта злачынства было здзейснена ў ноч з 9 на 10 сакавіка[3] 2012 года ў горадзе Мікалаеве (Украіна).
Паводле паведамленняў СМІ і фабулы крымінальнай справы[3], трое грамадзян Украіны згвалтавалі 18-гадовую грамадзянку Аксану Сяргееўну Макар (нар. 11 чэрвеня 1993), пасля чаго адзін з іх пачаў душыць яе, пакуль тая не перастала падаваць прыкмет жыцця. Затым цела Макар было вынесена да будаўнічай пляцоўцы і кінута ў яме з будаўнічым смеццем[4]. Макар была выяўленая раніцай 10 сакавіка 2012 года жывая і дастаўлена ў бальніцу з цяжкімі цялеснымі пашкоджаннямі (55 % апёк цела, пераважна спіна і ягадзіцы)[4].
Пасля вялікага рэзанансу, 14 сакавіка прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч даручыў генеральнаму пракурору Віктару Пшонку забяспечыць поўнае і непрадузятае расследаванне злачынства[5][6][7]. Справа разглядаецца на ўзроўні Генеральнай пракуратуры і галоўнага следчага ўпраўлення МУС[3]. Міністр унутраных спраў Украіны Віталь Захарчанка накіраваў у Нікалаеў спецыялістаў Цэнтральнага апарата міністэрства[3].
Падзея выклікала стыхійныя мітынгі ў шэрагу гарадоў Украіны ў сярэдзіне сакавіка 2012 г.[8][9]. Газета «Kyiv Post» назвала здарэнне «адным з самых жудасных злачынстваў на Украіне за апошнія гады»[10][11].
Аксана Макар памерла 29 сакавіка 2012 года ад кровазліцця ў лёгкія (выкліканага моцнымі траўмамі)[11].
27 лістапада 2012 года Цэнтральны рённы суд Мікалаева прысудзіў забойцаў: Яўгена Краснашчока — да пажыццёвага зняволення, Максіма Прысяжнюка — да 15 гадоў пазбаўлення волі, Арцёма Пагасяна — да 14 гадоў пазбаўлення волі[12].