wd wp Пошук:

Жэшоўскі ўніверсітэт

Жэшоўскі ўніверсітэт (польск.: Uniwersytet Rzeszowski) — польская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і з сядзібай у горадзе Жэшаў.

Гісторыя

Вытокі ўніверсітэта сягаюць 1965 года, калі была створана Вышэйшая педагагічная школа ў Жэшаве. У 1969 годзе ў Жэшаве быў створаны філіял Універсітэта Марыі Складоўскай-Кюры, а ў 1973 годзе - факультэт эканомікі вытворчасці і гандлю ў сельскай гаспадарцы Сельскагаспадарчага ўніверсітэта імя Гуга Калантая ў Кракаве. 1990-я гады азнаменаваліся інтэнсіўнымі намаганнямі па стварэнні асобнага ўніверсітэта.

1 верасня 2001 года з’яўляецца афіцыйнай датай стварэння ўніверсітэта, які быў утвораны ў выніку аб’яднання трох існуючых у Жэшаве вышэйшых навучальных устаноў: Вышэйшай педагагічнай школы, філіяла Універсітэта Марыі Складоўскай-Кюры, а таксама мясцовага факультэта Сельскагаспадарчай акадэміі. Першым рэктарам стаў прафесар Тадэуш Лютэк.

У 2006 годзе з нагоды пяцігоддзя ўніверсітэта ў якасці нябеснай апякункі ўніверсітэта была абраная Святая Ядвіга Анжуйская.

Структура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Універсітэты Польшчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 2001 годзе
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы з польскай мовай навучання
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Жэшаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·2001 год у Польшчы