Жы́цінка — рака ў Асіповіцкім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Свіслач (басейн Дняпра).
Даўжыня ракі 11 км. Плошча вадазбору 47 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,5 ‰. Пачынаецца за 2 км на паўночны захад ад вёскі Ігнатоўка, вусце на паўднёвай ускраіне вёскі Няччо. Вадазбор у межах Цэнтральнабярэзінскай раўніны.