wd wp Пошук:

Жыль Дзюсеп

Жыль Дзюсеп у 2007

Жыль ДЗЮСЕП (фр.: Gilles Duceppe; нар. 22 ліпеня 1947 у Манрэалі) — канадскі палітык, лідар апазіцыйнага Квебекскага блоку, мэтай якога з’яўляецца аддзяленне правінцыі Квебек ад Канады. У ніжняй палаце канадскага парламенту, Дзюсеп прадстаўляе акругу Лар’е-Сент-Мары (правінцыя Квебек) з 1990.

Жыль Дзюсеп мае ступень бакалаўра. Перад тым, як стаць членам Квебексага блоку, Дзюсеп з’яўляўся членам Канадскай камуністычнай партыі рабочых і працаваў санітарам у шпіталі.

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Палітыкі Канады
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Манрэаль