wd wp Пошук:

Жывародкі

Жывародкі, Лужанкі[1] (Viviparidae) — сямейства прэснаводных бруханогіх малюскаў падкласа пярэдняшчэлепных.

Апісанне

Жывародка балотная (Viviparus contectus) на паштовай марцы Беларусі

Ракавіна вышынёй да 45 мм, шырынёй да 30 мм, круглявая, з конусападобнай верхавінай, 5-6 спіраляў, з вечкам, зялёная ці карычневая, часта з цёмнымі палосамі і жоўтымі плямкамі на вусах і мордачцы. Маленькія, цалкам сфармаваліся малюскі першыя дні знаходзяцца ў празрыстай абалонцы.

Экалогія

Адтуліна ракавіны зачыняецца вечкам, што дае жывародкам магчымасць перажываць неспрыяльныя ўмовы. Маладняк ў жывародкаў развіваецца ў целе маці і выходзіць ужо цалкам сфарміраваны, ад гэтага факту паходзіць назва роду. Жывародкі шырока распаўсюджаныя ў сажалках, часцей за ўсё халодных, з’яўляюцца ачышчальнікамі вадаёмаў. Трымаць у акварыуме можна і пры 20 — 25 градусах.

Зноскі

  1. Напісанне Жывародкі, Лужанкі ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.6. Мн., 1998, С.457
Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Бруханогія
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта