wd wp Пошук:

Жодзінскае вадасховішча

Жодзінскаевадасховішча ў Смалявіцкім раёне Мінскай вобласці, у паўднёвай частцы горада Жодзіна. Створана ў 1959 годзе на рацэ Пліса пры будаўніцтве Смалявіцкай ДРЭС (з 1979 года Жодзінская ЦЭЦ).

Плошча вадасховішча 1,08 км². Даўжыня 3,5 км, найбольшая шырыня 0,4 км. Найбольшая глыбіня 3 м. Ваганні ўзроўню на працягу года 0,2—0,4 м. Аб′ём вады 1,8 млн м³. Сярэдні шматгадовы сцёк 98,2 млн м³. Плошча вадазбору 465 км². Берагавая лінія звілістая. Берагі ўмерана стромкія. На вадасховішчы маюцца астравы. Дно выслана ілам.

Вадасховішча выкарыстоўваецца ў якасці вадаёма-ахаладжальніка Смалявіцкай ДРЭС, у рэкрэацыйных мэтах і рыбагадоўлі.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Жодзіна
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вадасховішчы Смалявіцкага раёна
Катэгорыя·Пліса (прыток Бярэзіны)
Катэгорыя·Вадасховішчы Мінскай вобласці
Катэгорыя·Вадасховішчы паводле алфавіта