wd wp Пошук:

Жлобінскі аквапарк

Інтэр’ер Жлобінскага аквапарку.

Жлобінскі аквапарк — спартыўна-забаўляльны комплекс у г. Жлобін. Заснаваны ў 2008 годзе (арх. В. М. Бяспалаў, У. Талочка, В. Яворская і інш.). Агульная плошча аквазоны складае 1500 м². Уваходзіць у склад Цэнтра алімпійскага рэзерву па хакеі з шайбай і плаванні.

Складаецца з 2 актыўных зон: забаўляльнай і зоны адпачынку. У першую ўваходзяць 2 басейны няправільнай формы (дзіцячы — памерам 12×8 м, дарослы — 30×16 м), вінтавая водная горка працягласцю 76 м, горная рака, гейзеры, гідрамасажныя і жамчужныя ванны, джакузі. Зона адпачынку прадстаўлена рускай, турэцкай і фінскай саунамі з джакузі, масажнымі кабінетамі, гарызантальнымі і вертыкальнымі салярыямі. На тэрыторыі Жлобінскага аквапарка размешчаны парыкмахерская, рускі більяр, кавярня, 5D-кінатэатр, камп’ютарная зала.

Прызёр рэспубліканскага турыстычнага конкурсу «Спазнай Беларусь» у намінацыі «Найлепшы турыстычны аб’ект» (2009).

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Будынкі і збудаванні Жлобіна
Катэгорыя·2008 год у Беларусі
Катэгорыя·Будынкі і збудаванні Вячаслава Бяспалава
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Аквапаркі Беларусі
Катэгорыя·З’явіліся ў 2008 годзе
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Будынкі і збудаванні Уладзіміра Талочкі