wd wp Пошук:

Жаўтазёмы

Жаўтазёмы — глебы, якія ўтвараюцца пад шырокалістымі лясамі вільготных субтропікаў, пераважна на матчыных пародах з гліністых сланцаў.

Агульныя звесткі

Маюць кіслую рэакцыю, утрыманне перагною невысокае. Жоўтая афарбоўка абумоўлена наяўнасцю гідратаў вокісу жалеза. Агульная магутнасць глебавых гарызонтаў 30-70 см.

Сярод жаўтазёмаў адрозніваюць 4 тыпы:

Жаўтазёмы займаюць шырокія плошчы ў Кітаі, на поўдні ЗША, на паўднёвым усходзе Аўстраліі і ў Новай Зеландыі. У былым СССР распаўсюджаныя ў Заходняй Грузіі і Ленкарані (Азербайджан).

Выкарыстанне

Выкарыстоўваюцца для вырошчвання шматгадовых субтрапічных раслін (цытрусавыя, чай і да т. п.), вінаград, эфіраалейныя культуры, тытунь, агароднінныя і іншыя сельскагаспадарчыя расліны.

Жаўтазёмы маюць невялікі запас пажыўных рэчываў, таму патрабуюць вялікіх колькасцяў угнаенняў.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Глебы