wd wp Пошук:

Жан Піяжэ

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Піяжэ.

**Жан Піяжэ** ([фр.](/Французская_мова "Французская мова"): Jean William Fritz Piaget; [9 жніўня](/9_жніўня "9 жніўня") [1896](/1896 "1896"), [Нёўшатэль](/Нёўшатэль "Нёўшатэль"), [Швейцарыя](/Швейцарыя "Швейцарыя") — [16 верасня](/16_верасня "16 верасня") [1980](/1980 "1980"), [Жэнева](/Жэнева "Жэнева"), [Швейцарыя](/Швейцарыя "Швейцарыя")) — швейцарскі псіхолаг і [філосаф](/Філосаф "Філосаф"), вядомы працамі па вывучэнні псіхалогіі дзяцей, стваральнік тэорыі кагнітыўнага развіцця і філасофска-псіхалагічнай школы генетычнай псіхалогіі (іншая назва — генетычная [эпістэмалогія](/Эпістэмалогія "Эпістэмалогія")).

Вучыўся ва ўніверсітэтах Неўшатэля, Цюрыха, Парыжа. У 1926—54 прафесар універсітэтаў Неўшатэля, Жэневы, Лазаны. 3 1929 дырэктар інстытута Ж. Ж. Русо ў Жэневе. Заснавальнік Міжнароднага цэнтра генетычнай эпістэмалогіі ў Парыжы (1955).

Навуковыя працы ў галіне агульнай псіхалогіі, псіхалогіі мыслення і дзіцячай псіхалогіі. Стваральнік канцэпцыі інтэлекту і генетычнай эпістэмалогіі. Распрацоўваў праблемы ўзаемаадносін псіхалогіі і логікі, вывучаў пераўтварэнне ўнутраныя структуры разумовай дзейнасці ў ходзе антагенезу. Лічыў, што функцыянаванне і развіццё псіхікі адбываецца пры адаптацыі індывіда да асяроддзя (асіміляцыі), а таксама прыстасавання да канкрэтных сітуацый (акамадацыі). Аўтар прац «Псіхалогія інтэлекту» (1946), «Уводзіны ў генетычную эпістэмалогію» (т. 1—3, 1949—50) і інш.

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118594133 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Jean Piaget // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Пиаже Жан // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. 1 2 (unspecified title) Праверана 3 ліпеня 2019.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Памерлі ў 1980 годзе
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі 16 верасня
Катэгорыя·Псіхолагі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Швейцарыі
Катэгорыя·Выкладчыкі Цюрыхскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся 9 жніўня
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Эразма
Катэгорыя·Памерлі ў Жэневе
Катэгорыя·Пахаваныя ў Жэневе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Нёўшатэлі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Выкладчыкі Сарбоны
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1896 годзе
Катэгорыя·Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Бальцана
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных