wd wp Пошук:

Жан Кузен Старэйшы

Жан Кузен Старэйшы (фр. Jean Cousin l’Ancien; каля 1490/1500 — каля 1560, Парыж) — французскі жывапісец, скульптар, гравёр і разьбяр па дрэве, адзін з пачынальнікаў французскай школы жывапісу.

Біяграфія

Пра яго жыццё захавалася мала інфармацыі. Спачатку Жан Кузен займаўся жывапісам на шкле і ўпрыгожыў ім вокны Санскага сабора, хоры ў царкве святога Гервасія, у Парыжы, і царкву Багародзіцы ў Вільневе-сюр-Іоне. Гэтыя і некаторыя іншыя працы ў тым жа родзе, якія прыпісваюцца Кузену, не пазбаўлены высакароднасці стылю і паказваюць развітую тэхніку аўтара. З яго карцін, напісаных алейнымі фарбамі, найбольш цікаўныя «Страшны Суд» (у Луўры, у Парыжы) і «Eva prima Pandora» (Луўр).

У 1560 годзе ён выдаў трактат аб перспектыве і ў 1571 годзе — сачыненне аб прапорцыях чалавечага цела і аб спосабах яго выявы ў розных палажэннях і ракурсах (La vraie science de la pourtraicture etc.).

Жана Кузена часта параўноўвалі з яго вялікім сучаснікам Альбрэхтам Дзюрэрам. Яго сын, Жан Кузен Малодшы, таксама вядомы мастак і аўтар вядомай кнігі «Кіраўніцтва па партрэтным жывапісе», навучаўся пры бацьку каб стаць мастаком, выявіў вялікі талент і хутка дасягнуў узроўня бацькі. Працы бацькі і сына часам не могуць адрозніць нават адмыслоўцы.

Зноскі

  1. Jean Cousin the Elder // https://www.artsy.net/artist/jean-cousin-the-elder
  2. LIBRIS — 2012. Праверана 24 жніўня 2018.
Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў дэпартаменце Ёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1560 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1500 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Парыжы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы