wd wp Пошук:

Жанна Франсуаза дэ Шанталь

Жанна Франсуаза дэ Шанталь (23 студзеня 1572, Дыжон, Францыя — 13 снежня 1641) — каталіцкі святы.

Біяграфія

Нарадзілася ў сям’і старшыні парламента Бургундыі. Яна выйшла замуж і ў шлюбе нарадзіла шасцярых дзяцей. Калі раптоўна памёр муж Жанны, яна цалкам прысвяціла сваё жыццё рэлігіі. У 1610 годзе ў французскім мястэчку Анэсі яна разам са святым Францішкам Сальскім заснавала законную супольнасць Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі, сясцёр якой называюць таксама «візіткамі» ад лацінскага слова visitatio — адведзіны.

Супольнасць вельмі хутка расла і на момант смерці заснавальніцы мела ўжо больш за 80 кляштараў. Жанна Франсуаза атрымала шмат містычных ласкаў, але разам з тым да канца жыцця змагалася з цяжкімі спакусамі і пакутавала ад розных хваробаў, якія зносіла як мучаніцтва, без скаргаў.

Памерла 13 снежня 1641 года і была пахаваная ў касцёле сясцёр візітак у Анэсі. Кананізаваная ў 1767 годзе, з’яўляецца апякункаю заснаванай ёю ордэна.

Зноскі

  1. 1 2 OCLC. Virtual International Authority File — [Dublin, Ohio]: OCLC, 2003. Праверана 2 мая 2020.
  2. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118675540 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 12 снежня 2014.
  3. Jeanne de Chantal // Babelio — 2007. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Mme. Jane Frances de Chantal // Collective Biographies of Women Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118675540 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  6. 1 2 (not translated to mul) Evolución del Calendario Romano postconciliar (1969–2014) // Ephemerides Liturgicae: commentarium trimestre de re liturgica — 2015. — Т. 129. — С. 443–444. — ISSN 0013-9505
  7. Calendarium Romanum: Ex decreto Sacrosancti Œcumenici Concilii Vaticani II instauratum auctoritate Pauli PP. VI promulgatum. Editio typica — Civitas Vaticana: 1969. — С. 32.
Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Дыжоне
Катэгорыя·Хрысціянскія святыя XVII стагоддзя
Катэгорыя·Памерлі 13 снежня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Святыя
Катэгорыя·Заснавальнікі манаскіх ордэнаў
Катэгорыя·Кананізаваныя ў XVIII стагоддзі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1572 годзе
Катэгорыя·Каталіцкія святыя
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 студзеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра святых без партрэтаў
Катэгорыя·Святыя паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў 1641 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 студзеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Святыя Францыі