wd wp Пошук:

Жак Бланшар

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Бланшар.

Жак Бланшар (1600 — 1638) — французскі мастак эпохі барока.

Нарадзіўся ў Парыжы. Яго выхоўваў і вучыў яго дзядзька, мастак Нікаля Балеры (каля 1560—1630). Брат і сын Жака, Жан-Батыст Бланшар (пасля 1602—1665) і Габрыэль Бланшар (1630—1704), таксама былі жывапісцамі. У 1620—1623 гадах Жак Бланшар працаваў у ліёнскага гарадскога жывапісца Гарацыя Ле Блана (1575—1637). У кастрычніку 1624 года разам з братам адправіўся ў Рым. У красавіку 1626 года адправіўся ў Венецыю. Там Жак Бланшар вывучаў каларыстаў — асабліва Тыцыяна. У Турыне вясной 1628 года ён стварыў каля васьмі карцін для герцага Савойскага. У 1629 годзе прыбыў у Парыж.

Зноскі

  1. https://rkd.nl/explore/artists/8849 Праверана 23 жніўня 2017.
  2. Jacques Blanchard
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #120409232 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 16 кастрычніка 2015.
  4. Jacques Blanchard
  5. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  6. artist list of the National Museum of Sweden — 2016. Праверана 27 лютага 2016.
Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1600 годзе
Катэгорыя·Мастакі Францыі
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 кастрычніка
Катэгорыя·Мастакі барока
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 10 лістапада
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Парыжы
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў Парыжы
Катэгорыя·Памерлі ў 1638 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў