wd wp Пошук:

Еўрастат

Еўрастат (англ.: Eurostat) — статыстычная служба Еўрапейскага саюза, якая займаецца зборам статыстычнай інфармацыі пра краіны-члены ЕС і гарманізацыяй статыстычных метадаў выкарыстоўваемых гэтымі краінамі. Офіс Eurostat знаходзіцца ў Люксембургу.

Гісторыя і функцыі

Еўрастат быў заснаваны ў 1953 годзе як статыстычная служба Еўрапейскага аб’яднання вугля і сталі. З часам спіс задач службы пашырэў і ў 1958 годзе на яе аснове быў сфарміраваны генеральны дырэктарат. Асноўнай задачай дырэктарата было забеспячэнне іншых генеральных дырэктаратаў Еўракамісіі, а таксама іншых еўрапейскіх інстытутаў, статыстычнай інфармацыяй, неабходнай для фарміравання, рэалізацыі і аналізу праводжанай імі палітыкі.

З развіццём Еўрасаюза большае значэнне стала надавацца задачы гарманізацыі статыстычных метадаў, якія выкарыстоўваюцца краінамі-членамі ЕС, а таксама краінамі-кандыдатамі. Еўрастат не займаецца непасрэдным зборам статыстычных даных — гэта праца выконваецца статыстычнымі службамі краін. Сабраная нацыянальнымі службамі інфармацыя апрацоўваецца Еўрастат, прыводзіцца да адзіных стандартаў і публікуецца. Еўрастат цесна супрацоўнічае з нацыянальнымі службамі статыстыкі краін ЕС у мэтах выпрацоўкі адзіных статыстычных стандартаў.

На гэты момант генеральным дырэктарам службы з’яўляецца Гюнтэр Ханрайх (Gunther Hanreich). Яго папярэднік — Michel Vanden Abeele — выявіў у 2004 годзе, што статыстычная інфармацыя, паданая ўрадам Грэцыі, была зведала моцныя маніпуляцыя. На аснове гэтых няслушных даных Грэцыя была прынята ў 2000 годзе ў еўразону.

Генеральнаму дырэктару Еўрастата падпарадкоўваюцца сем дырэктараў, адказных за розныя вобласці дзейнасці:

Гл. таксама

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Статыстычныя арганізацыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Агенцтвы Еўрапейскага саюза