Емяльян Раманавіч Вітун (нар.1 ліпеня 1933, в. Мачуль, Столінскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі эканаміст. Кандыдат эканамічных навук (1971), прафесар (1991).
Скончыў Гродзенскі дзяржаўны сельскагаспадарчы інстытут (спецыяльнасць «Аграномия», 1961), Маскоўская сельскагаспадарчая акадэмія імя К. А. Ціміразева (аспірантура, 1971).
Працаваў у Кустанайскім філіяле Цэлінаградскага сельскагаспадарчага інстытута (1972—1977, дацэнт кафедры эканомікі і арганізацыі сельскагаспадарчай вытворчасці, з 1977 — дэкан эканамічнага факультэта), Гродзенскім дзяржаўным сельскагаспадарчым інстытуце (1977—1997, дацэнт, загадчык кафедры арганізацыі сельскагаспадарчай вытворчасці, прафесар кафедры эканомікі АПК, прарэктар па вучэбнай рабоце, у 1990—1995 — рэктар), Гродзенскім філіяле Інстытута сучасных ведаў (1998—2005, загадчык кафедры эканомики и менеджменту), Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Я. Купалы (з 2005, прафесар кафедры эканомікі і кіравання на прадпрыемстве).
Навуковыя інтарэсы: эканоміка сельскай гаспадаркі.