Ежаві́ца[1] — рака ў Беларусі, у Гродзенскім раёне Гродзенскай вобласці, у басейне ракі Нёман.
Даўжыня ракі 12 км[2]. Плошча вадазбору 37 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,5 ‰. Пачынаецца каля вёскі Бабіна, упадае ў возера Зацкава. Вадазбор нізінны. Ад вытоку да вёскі Дубінка каналізаваная (5,5 км), далей цячэ праз лес.