wd wp Пошук:

Дэнэ-енісейскія мовы

Дэнэ-енісейскія мовы — гіпатэтычная макрасям’я, якая ўключае енісейскія мовы цэнтральнай Сібіры (адзіны жывы прадстаўнік — кецкая мова) і мовы на-дэнэ (Паўночная Амерыка). Гіпотэзу прапанаваў у сакавіку 2008 года Эдвард Вайда з Заходне-Вашынгтонскага ўніверсітэта на падставе даных параўнальнай марфалогіі.

Гэта гіпотэза добра дапасуецца да раней высунутых Э. Сепірам, Дж. Грынбергам і С. А. Старосціным гіпотэз аб сваяцтве сіна-каўказскіх моў, у тым ліку енісейскіх, з мовамі на-дэнэ.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Сіна-каўказскія мовы
Катэгорыя·Макрасем’і