Дэнебола (β Льва / β Leonis) — трэцяя па яркасці зорка ў сузор’і Льва пасля Рэгула і Альгіебы. Гэта зорка спектральнага класа А, размешчаная прыкладна на адлегласці 36 светлавых год ад Зямлі. Яе свяцільнасць ў 12 разоў пераўзыходзіць Сонца. Бачны бляск складае 2,14 m.