wd wp Пошук:

Дэмасфен

Дэмасфе́н (па-старажытнагрэчаску: Δημοσθένης; 384 да н.э., Афіны — 322 да н.э.) — старажытнагрэчаскі афінскі дзяржаўны дзеяч і аратар.

Бацька Дэмасфена, таксама Дэмасфен, памёр, калі сыну было сем гадоў. У 20 гадоў Дэмасфену прыйшлося звярнуцца ў суд, каб вярнуць спадчыну, якой нядобрасумленна распарадзіліся апекуны.

У 350-х гадах да н. Дэмасфен удзельнічаў у якасці складальніка прамоў у шэрагу працэсаў. Дэмасфен прапагандаваў эканомію і паслядоўную абарону нацыянальных інтарэсаў у знешняй палітыцы. Ён прытрымліваўся традыцыйнай афінскай палітыкі, якая імкнулася, абапіраючыся галоўным чынам на марскую моц, захаваць кантроль над Гелеспонтам (сучасныя Дарданэлы) і Басфорам і падтрымліваць паўсюль у Грэцыі антыспартанскія (і антыфіванскія) настроі.

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Памерлі 12 кастрычніка
Катэгорыя·Памерлі ў рэгіёне Атыка
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Самазабойцы, якія прынялі яд
Катэгорыя·Аратары Старажытнай Грэцыі
Катэгорыя·Памерлі ў 322 годзе да н.э.
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Афінах
Катэгорыя·Антычныя пісьменнікі, чые працы дайшлі да нашага часу
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 384 годзе да н.э.
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Палітыкі Афін
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі