wd wp Пошук:

Дэльта Волгі

У дэльце Волгі
Касмічны здымак дэльты Волгі (2005 год)

Дэльта Волгі — самая вялікая рачная дэльта у Еўропе. Пачынаецца у месцы аддзялення ад рэчышча Волгі рукавы Бузан (у 46 км на поўнач ад Астрахані) і налічвае да 500 рукавоў, праток і дробных рэчак. Асноўныя рукавы — Бахтамір, Камызяк, Старая Волга, Балда, Бузан, Ахтуба, Кігач (з іх суднаходны Бахтамір).

У сілу паніжэння ўзроўня Каспійскага мора плошча дэльты за апошнія 130 гадоў вырасла ў дзевяць разоў.

Унікальная флора і фаўна дэльты (асятровыя, лотас, фламінга, сцерхі, пеліканы) з 1919 года знаходзяцца пад аховай дзяржавы як Астраханскі запаведнік (вылучаны Расіяй на ўключэнне ў спіс Сусветнай спадчыны).

Глядзіце таксама

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Гідраграфія Расіі
Катэгорыя·Волга
Катэгорыя·Дэльты рэк
Катэгорыя·Геаграфія Астраханскай вобласці