wd wp Пошук:

Дыверсійна-разведвальная група

Брытанская ДРГ падчас рэйду на тэрыторыю акупаванай Нарвегiі, 1941 год.

Дыверсійна-разведвальная група (ДРГ) — падраздзяленне спецыяльнага прызначэння, якое выкарыстоўваецца для разведкі і дыверсій у тыле праціўніка ў ваенны і перадваенны час з мэтай дэзарганізацыі тылавых устаноў, знішчэння або часовага вываду з ладу найважнейшых прамысловых прадпрыемстваў, ваенных аб’ектаў, транспарту, сувязі, а таксама збору інфармацыі пра суперніка. Адносіцца да малых падраздзяленняў.

ДРГ, як правіла, з’яўляецца штатным падраздзяленнем спецыяльнага прызначэння арміі і флоту. Члены ДРГ праходзяць спецыяльную падрыхтоўку па мінна-падрыўной справе, агнявой, фізічнай, псіхалагічнай, парашутна-дэсантнай, падводнай, альпінісцкай падрыхтоўцы, здольныя дзейнічаць аўтаномна на тэрыторыі праціўніка працяглы час.

У ходзе выканання пастаўленай задачы ДРГ дзейнічае ўтойліва, здольная ў лімітава сціснутыя тэрміны пераадольваць вялікія адлегласці. Невялікая, як правіла, колькасць групы павышае яе ўтоенасць, манеўранасць і мабільнасць, што ўскладняе мерапрыемствы па яе пошуку і ліквідацыі.

У ходзе баявых дзеянняў дыверсійная работа, у выпадку дасягнення жаданага выніку, здольная прычыніць шкоду праціўніку не менш, чым баявыя дзеянні частак і злучэнняў.

Задачы ДРГ

Прававыя аспекты дзейнасці ДРГ

Дыверсійна-разведвальная група дзейнічае ў рамках агульнапрынятых нормаў міжнароднага і ваеннага права. Згодна з міжнароднымі пагадненнямі і законамі вядзення вайны, дыверсійныя мерапрыемствы дапускаюцца толькі ў ваенны час у дачыненні да аб’ектаў арміі, флоту, ваенна-прамысловага комплексу, сродкаў сувязі і транспартных камунікацый дзяржавы-суперніка, якое афіцыйна знаходзіцца ў стане вайны. Парушэнне гэтых правілаў расцэньваецца як тэрарызм і цягне крымінальную адказнасць за ваенныя злачынствы як членаў такіх груп, так і палітычных лідараў, якія аддалі злачынны загад.

У адпаведнасці з нормамі міжнароднага гуманітарнага права асабісты склад ДРГ карыстаецца статусам камбатантаў на агульных падставах і мае права ажыццяўляць дыверсійныя мерапрыемствы ў адносiнах да:

медыцынскіх устаноў і транспарту (у тым ліку падначаленых ваенным), устаноў Чырвонага Крыжа;

У ходзе выканання баявой задачы асабісты склад дыверсійна-разведвальных падраздзяленняў абавязаны насіць ваенную форму або бачныя адметныя знакі сваёй краіны. Збор выведдадзеных або ажыццяўленне дыверсійных мерапрыемстваў у форме чужой дзяржавы або ў грамадзянскай форме адзення расцэньваецца як шпіянаж або тэрарызм і ў выпадку захопу ў палон пазбаўляе членаў ДРГ статусу ваеннапалонных і цягне за сабой агульнакрымінальную адказнасць.

У сувязі з гэтым дыверсійна-разведвальную групу варта адрозніваць ад тэрарыстычнай групы. Першая дзейнічае ў прававым полі, мае ведамасную прыналежнасць да узброеных сіл або спецслужбаў асобна ўзятай дзяржавы.

Спасылкi

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Вайна
Катэгорыя·Спецслужбы
Катэгорыя·Разведка