Дудля́нка[1] — рака ў Беларусі, у Іўеўскім раёне Гродзенскай вобласці, правы прыток ракі Нёман.
Даўжыня ракі 19 км. Плошча вадазбору 56 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,4 ‰. Пачынаецца за 1 км на паўночны захад ад вёскі Рэмбакаўшчына, упадае ў Нёман на ўсход ад вёскі Ляхавічы 2 Навагрудскага раёна. Вадазбор у межах Нёманскай нізіны[1]. На працягу 14 км каналізаваная (ад вытоку да вёскі Мішуковічы).