wd wp Пошук:

Дрэздэнскі замак-рэзідэнцыя

Дрэздэнскі замак-рэзідэнцыя (ням.: Dresdner Residenzschloss) — былая рэзідэнцыя саксонскіх курфюрстаў (1464—1485, 1547—1806) і каралёў (1806—1918). Адзін з найстарэйшых будынкаў Дрэздэна, у архітэктуры якога прасочваюцца стылі ад раманскага да эклектыкі. Першае згадка пра ўмацаванні ў Дрэздэне адносіцца да 1289 года. Пазней замак шмат разоў перабудоўвалі, сучасны выгляд ён набыў у 1901 годзе, калі пад кіраўніцтвам архітэктараў Густава Дунгера і Густава Фрэліха была праведзена апошняя вялікая рэканструкцыя. Замак знаходзіцца ў «Старым горадзе» (ням.: Altstadt), гістарычным цэнтры Дрэздэна. Цяпер у замку размешчаны «Грунес Гевёльбэ» (Зялёныя зводы), Нумізматычны кабінет (ням.: Münzkabinett), Гравюрны кабінет (ням.: Kupferstich-Kabinett), акрамя гэтага праводзяць розныя тэматычныя выставы, на якіх экспануюць творы мастацтва як старых так і сучасных майстроў.

Галерэя

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Замкі Дрэздэна
Катэгорыя·Рэзідэнцыі кіраўнікоў