wd wp Пошук:

Дрэвагрызы

Дрэвагрызы[1] (Lyctidae) — падсямейства дробных жукоў падатрад разнаедныя (Polyphaga).

Апісанне

У гэтых жукоў цела даўгаватае, зверху сплошчаннае, лапкі 5-членікавыя з рэдукаваным першым членікам; вусікі з 2-членікавай булавой; лічынкі бязногія, белай афарбоўкі. Паводле будовы дарослыя жукі і лічынкі блізкія ілжэкараедам. Развіваюцца дрэвагрызы ў сухой драўніне, якой сілкуюцца і жукі і лічынкі.

Распаўсюджанне

Дрэвагрызы распаўсюджаны практычна па ўсёй зямлі за выключэннем палярных абласцей. Вядома больш за 100 відаў. На Беларусі часцей трапляецца дрэвагрыз лінейны, ці баразнаваты (Lyctus linearis).

Зноскі

  1. Напісанне Дрэвагрызы ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.6. Мн., 1998, С.232
Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Жукі