Другая бітва за Брэгу — бітва лівійскай грамадзянскай вайны.
За 10 дзён да гэтай бiтвы, праціўнікі Кадафі адбілі спробу лаялістаў ўзяць горад 2 сакавіка 2011 года, падчас першай бітвы за Брэгу. Пасля гэтага бою, паўстанцкія войскі рушылі па лівійскім прыбярэжным шашы, заняўшы горада Рас-Лануф і Бен-Джавад. Аднак пасля бітвы за Бен-Джавад і бітвы за Рас-Лануф, урадавыя войскі адбілі ўсе тэрыторыі, страчаныя раней і зноў падышлі да Брэгi ў сярэдзіне сакавіка.
13 сакавіка сілы ўрада, якія надыходзілі з Рас-Лануфа, уварваліся ў Брэгу, у гэтую ноч паведамлялася, што ідуць баі, і паўстанцы зачапіліся за частку тэрыторыі горада[8][9]. Паведамлялася, што паўстанцы перагрупаваліся і ізноў увайшлі ў горад, завязаўшы цяжкія баі, пасля чаго ўрадавыя войскі адступілі да аэрапорта Брэгi[5]. Тым не менш, праз некалькі гадзін было заяўлена, што лаялістамі адціснулі паўстанцкія войскі з горада Адж-Аджэйла, у 20 кіламетрах на ўсход ад Брэгi[10].
Да раніцы 14 сакавіка сілы паўстанцаў утрымлівалі жылы раён, а лаялістамі нафтавыя аб’екты[4].
15 сакавіка сілы паўстанцаў адступілі з Брэгi і сталі адыходзіць да Адждабii. Адждабія праз некаторы чач сама падвергнулася нападу лаялістаў, што адзначыў пачатак бітвы за Адждабiю.
26 сакавіка пасля таго як лаялістамі адступілі ад Адждабii і сталі далей адступаць па ўзбярэжжы, сілы паўстанцаў занялі Брэгу[11][12]. Праз некалькі дзён лаялісты ізноў вярнуліся для таго, каб адбіць горад, завязаўшы новую бітву з сіламі паўстанцаў[13].