Драчы́лаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — вёска Драчылава.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Навагрудскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Метрапольскага сельсавета[1].