wd wp Пошук:

Доўгі Герман

Вежа Доўгі Герман

До́ўгі Ге́рман (эст.: Pikk Hermann) — вежа замка Тоампеа, на аднайменным узгорку ў Таліне, сталіцы Эстоніі. Першая частка была пабудавана ў 1360—1370 гадах. Яна была перабудавана (вышыня павялічана да 45,6 метраў) ў XVI стагоддзі. Да вяршыні вежы вядзе лесвіца з 215 прыступак[1].

Вежа Доўгі Герман размешчана побач з будынкам Эстонскага парламента, а сцяг на вяршыні вежы на вышыні 95 метраў[1] над узроўнем мора з’яўляецца адным з сімвалаў Эстоніі.

Дзяржаўны сцяг, з памерамі 191 см на 300 см, падымаецца адначасова з прайгравання дзяржаўнага гімна Эстоніі падчас узыходу сонца (але не раней 7 гадзіны раніцы) і апускаецца ў час захаду (але не пазней 10 гадзін вечара). Калі яго спускаюць, можна чуць песню «Радзіма, маё шчасце і радасць мая».

  1. 1 2 TallHermann at riigikogu.ee

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Вежы Таліна
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96