wd wp Пошук:

Дом прафесійных саюзаў

Дом прафесійных саюзаў — будынак у Мінску, размешчаны на рагу праспекта Пераможцаў (№ 21) і вуліцы Мельнікайтэ. Пабудаваны ў 1982 годзе пра праекце архітэктараў Г. Бенядзіктава і А. Фрыдмана. Да гэтага Дом прафсаюзаў размяшчаўся ў будынку прысутных месцаў на плошчы Свабоды.

Архітэктура

Будынак з вуліцы Мельнікайтэ

Уяўляе сабой вышынную аб’ёмна-прасторавую кампазіцыю з 2 плоскіх зрушаных адзін адносна аднаго карпусоў рознай вышыні. У завяршэнні дамінуе глухі кубападобны аб’ём ліфтавай шахты, на франтальнай плоскасці якой квадратная панель з выявай сярпа і молата. Архітэктура вышынных карпусоў заснавана на строгім рытме гарызантальнага зашклення і вертыкальных пілонаў. Над галоўным уваходам выступае кубападобны з глухімі фасадамі аб’ём актавай залы, пастаўлены на 4 слупы.

Схема планіроўкі тыпавога паверха двухкалідорная з двухбаковым размяшчэннем службовых памяшканняў. У цэнтры ліфтавая група, хол якой аб’ядноўвае калідоры. Акрамя галоўнай лесвіцы каля ліфтавага хола ў тарцы будынка размешчана пажарная лесвіца. На першым паверсе галоўны вестыбюль, на другім — актавая зала з фае, буфет. У апрацоўцы інтэр’ера выкарыстаны дэкаратыўная тынкоўка, шпона, падшыўная плітачная столь, паркет, ружовы ракушачнік, белы і шэры мармур. Галоўны вестыбюль і фае актавай залы асветлены ліхтарамі столі і люстрамі нёманскага шкла. У вестыбюлі на фоне тарцовай сцяны, абліцаванай шэра-ружовым мармурам, устаноўлены бюст У. І. Леніна.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Праспект Пераможцаў (Мінск)
Катэгорыя·З’явіліся ў 1982 годзе
Катэгорыя·Будынкі і збудаванні Георгія Бенядзіктава
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Будынкі і збудаванні паводле алфавіта
Катэгорыя·Вуліца Мельнікайтэ (Мінск)
Катэгорыя·Будынкі і збудаванні Мінска
Катэгорыя·1982 год у Мінску