wd wp Пошук:

Докшыцкая сядзіба

Докшыцкая сядзіба — былая сядзіба ў горадзе Докшыцах Віцебскай вобласці.

Апісанне

Была пабудавана ў 1560 годзе.

Сядзіба ў Докшыцах найбольш старажытная ў Докшыцкім раёне. Апошняй вядомай літаратурнай крыніцай аб сядзібе з’яўляецца інвентар за 1854 год.

Архітэктура

Яна мела выгляд невялікага драўлянага аднапавярховага палаца з чатырохсхільным дахам. Яго парадны фасад упрыгожваў чатырохкалонны порцік з незвычайным па форме паўкруглым франтонам, а вуглы — пілястры. З правага боку параднага партэра з традыцыйным кругам стаяла таксама невялікая двухпавярховая афіцына, за якой месціліся іншыя службовыя і гаспадарчыя пабудовы. Тут быў двор з чэляддзю нявольнай, існавала праваслаўная царква.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·1560 год у Еўропе
Катэгорыя·XVI стагоддзе ў Беларусі
Катэгорыя·Славутасці Докшыцаў
Катэгорыя·Артыкулы пра славутасці без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·З’явіліся ў 1560 годзе
Катэгорыя·Колішнія сядзібы Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Славутасці без геаграфічных каардынат