«Дойлід Беларусі» — ганаровы прыз, якім адзначаюцца людзі, якія ўнеслі важкі ўнёсак у развіццё беларускай архітэктуры[1]. Заснаваны ў 2007 годзе Саюзам архітэктараў Беларусі сумесна з кампаніяй «Эльвіра» (з’яўляецца яго пастаянным спонсарам) і штогод уручаецца БСА на Нацыянальным фестывалі архітэктуры[2]. Прыз мае выгляд паменшанай копіі сталічнай скульптуры «Дойлід».