wd wp Пошук:

Днепрапятроўскі дзяржаўны ўніверсітэт унутраных спраў

Днепрапятроўскі дзяржаўны ўніверсітэт унутраных спраўукраінская дзяржаўная спецыялізаваня вышэйшая навучальная ўстанова, якая знаходзіцца ў Дніпры.

Гісторыя

Вучэльня заснавана 16 сакавіка 1966 года як Днепрапятроўская спецыяльная сярэдняя школа міліцыі МУС СССР. У 1992 годзе яна была рэарганізавана ў Днепрапятроўскую вучэльню міліцыі МУС Украіны. 1 верасня 1997 года вучэльня міліцыі была пераўтворана ў вышэйшую навучальную ўстанову - Днепрапятроўскі юрыдычны інстытут МУС Украіны. У 2001 годзе на базе інстытута створана Юрыдычная Акадэмія МУС Украіны, якая ў 2005 годзе была рэарганізавана ў Днепрапятроўскі дзяржаўны ўніверсітэт унутраных спраў. Сёння універсітэт - гэта вышэйшая навучальная ўстанова IV-га ўзроўню акрэдытацыі, магутны навукова-навучальны комплекс Прыдняпроўскага рэгіёна. У 2016 годзе Днепрапятроўскі дзяржаўны ўніверсітэт унутраных спраў прызнаны лепшай навучальнай установай рэгіёну ў галіне права.

Структура

Ва ўніверсітэце вучацца, атрымліваюць прафесійную падрыхтоўку і павышаюць кваліфікацыю больш за 10 тысяч курсантаў, слухачоў і студэнтаў па спецыяльнасцях «Права», «Праваахоўная дзейнасць» і «Менеджмент». Штогод універсітэт прымае на навучанне каля 1,8 тысяч асоб, якія пасля заканчэння навучальнай установы атрымліваюць дыпломы дзяржаўнага ўзору адукацыйна-кваліфікацыйных узроўняў бакалаўра і магістра.

У склад асноўнай базы ўніверсітэта ў Дніпры ўваходзяць факультэты:

Таксама ва ўніверсітэт ўваходзіць вучэбна-навуковы інстытут завочнага навучання і павышэння кваліфікацыі. У склад універсітэта ўваходзіць асобны Крыварожскі факультэт. Функцыянуе Запарожскі цэнтр першаснай прафесійнай падрыхтоўкі “Акадэмія паліцыі”. У цэлым ва ўніверсітэце функцыянуюць 6 факультэтаў і 20 кафедраў, якія рыхтуюць спецыялістаў-юрыстаў для ўсіх рэгіёнаў Украіны.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Універсітэты Украіны
Катэгорыя·1966 год ва Украіне
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1966 годзе