wd wp Пошук:

Дзікабразавыя

Дзікабра́завыя (Hystricidae) — сямейства грызуноў.

Апісанне

Іголкі дзікабраза

Даўжыня цела да 103 см, хваста да 45 см, маса да 27 кг. Цела ўкрыта тоўстымі вострымі іголкамі (даўжыня на загрыўку да 40 см) і цвёрдым шчаціннем. Афарбоўка цела чарнаватая, бураватая, карычневая з жоўгымі або белымі палосамі на іголках і валасах.

Пашырэнне

Адрозніваецца 4-5 родаў, звыш 11 відаў. Пашыраны ў Афрыцы, Паўднёвай Еўропе, Пярэдняй, Сярэдняй і Паўднёвай Азіі. Жывуць у пустынных, горных, перадгорных раёнах. Найбольш вядомы дзікабраз індыйскі (Hystrix indica).

Асаблівасці біялогіі

Корм раслінны. Нараджаюць 1—4 дзіцянят.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Артыкулы без спасылкі на Віківіды
Катэгорыя·Дзікабразавыя
Катэгорыя·Сямействы сысуноў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара