wd wp Пошук:

Дзяржаўны мемарыяльны музей абароны і блакады Ленінграда

Дзяржаўны мемарыяльны музей абароны і блакады Ленінграда (руск.: Государственный мемориальный музей обороны и блокады Ленинграда) — музей у Санкт-Пецярбургу, прысвечаны гісторыі бітвы за Ленінград і блакады Ленінграда ў Вялікай Айчыннай вайне. Размешчаны ў доме № 9 па Саляным завулку, у складзе комплексу будынкаў Салянога гарадка. Таксама музей мае і філіял на блакаднай Дарозе жыцця ля заходняга берага Ладажскага возера — адасобленую экспазіцыю, размешчаную ў вёсцы Кокарава ў Ленінградскай вобласці.

Музей быў адкрыты ў 1946 годзе на аснове выстаўкі трафейнай нямецкай зброі, сабранай на Ленінградскім фронце па загадзе яго Ваеннага савета адразу пасля прарыву блакады ў 1943 годзе. Выстаўка адкрылася яшчэ ў час вайны пасля зняцця блакады ў 1944 годзе ў будынку, калісьці адведзеным пад Кустарны музей.

Затым быў закрыты ў 1952 годзе ў сувязі са сталінскімі рэпрэсіямі супраць кіраўніцтва горада ваеннага часу па «Ленінградскай справе», бо музей нібыта незаслужана падкрэсліваў асаблівы лёс горада і асаблівую ролю яго кіраўніцтва.

Адкрыты зноў па ранейшым адрасе ў значна меншым памеры ў гады перабудовы ў 1989 годзе ў перыяд рэабілітацыі ахвяр сталінскіх рэпрэсій.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Блакада Ленінграда
Катэгорыя·Аб’екты культурнай спадчыны Расіі
Катэгорыя·Музеі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Музеі Санкт-Пецярбурга
Катэгорыя·Музеі паводле алфавіта