wd wp Пошук:

Дзяніс Мікалаевіч Карась

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Карась. Дзяніс Мікалаевіч Карась (нар. 18 жніўня 1978, Наваполацк) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Біяграфія

Скончыў Наваполацкі політэхнічны тэхнікум, Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт, слухач Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Працоўную дзейнасць пачаў электраманцёрам па рамонце электраабсталявання на вытворчым аб’яднанні «Палімір». Працаваў машыністам тэхналагічных помпаў, аператарам тэхналагічных установак, начальнікам устаноўкі «Ізамерызацыі ксілолаў — нетыповай» вытворчасці «Нафтавыя паліва і араматыка» адкрытага акцыянернага таварыства «Нафтан».

Быў старшым грамадскім інспектарам па ахове працы пярвічнай арганізацыі Белхімпрафсаюза адкрытага акцыянернага таварыства «Нафтан» (у 2014 годзе — лепшы грамадскі інспектар па ахове працы ў Рэспубліцы Беларусь), намеснікам старшыні цэхавага камітэта вытворчасці «Нафтавыя паліва і араматыка» адкрытага акцыянернага таварыства «Нафтан».

З’яўляўся дэпутатам Наваполацкага гарадскога Савета дэпутатаў 28-га склікання, дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання.

Член рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь».

Узнагароды

Мае Падзяку старшыні Наваполацкага гарадскога выканаўчага камітэта. Узнагароджаны ганаровымі граматамі адкрытага акцыянернага таварыства «Нафтан», Рэспубліканскай федэрацыі Белхімпрафсаюза[1].

Зноскі

  1. Карась Дзяніс Мікалаевіч
Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Дэпутаты Наваполацкага гарадскога Савета дэпутатаў
Катэгорыя·Члены РГА «Белая Русь»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1978 годзе
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Наваполацку
Катэгорыя·Выпускнікі Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 жніўня
Катэгорыя·Выпускнікі Наваполацкага дзяржаўнага політэхнічнага каледжа
Катэгорыя·Дэпутаты мясцовых саветаў Беларусі 28-га склікання